Фінляндыя і Швецыя ўпершыню сумесна перахапілі расійскія самалёты
- 25.09.2026, 17:04
Авіяцыя саюзнікаў ідэнтыфікавала некалькі знішчальнікаў РФ над Фінскім залівам.
Фінляндыя і Швецыя паднялі ў паветра знішчальнікі для перахопу і ідэнтыфікацыі расійскіх ваенных самалётаў у міжнароднай паветранай прасторы над Фінскім залівам.
Гэта была першая сумесная аперацыя такога тыпу дзвюх скандынаўскіх краін, паведаміла Reuters.
Знішчальнікі дзвюх краін адсочылі і ідэнтыфікавалі групу расійскіх самалётаў, у склад якой уваходзілі транспартны самалёт і некалькі знішчальнікаў.
Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан заявіў, што аперацыя, якая адбылася 24 верасня, прадэманстравала, як супрацоўніцтва ў межах так званай сістэмы Quick Reaction Alert (QRA) можа забяспечваць маніторынг і абарону паветранай прасторы абедзвюх краін.
- Гэта канкрэтнае праяўленне гатоўнасці і даверу, якія мы сумесна выбудавалі, а таксама сведчанне сілы паўночнага, паўночнабалтыйскага і больш шырокага супрацоўніцтва ў межах НАТА ў нашай частцы свету, – адзначыў Крыстэрсан.
Паводле яго слоў, Балтыйскае мора яшчэ ніколі не было такім уразлівым, як цяпер, але ў той жа час яно яшчэ ніколі не было так добра абароненае, як сёння.