BE RU EN

Танцы пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў

  • 26.09.2026, 13:48

Танец прыйшоў у Беларусь з Каўказа.

Жартоўны танец «Карапет» быў вельмі папулярны на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Назва «Лысы» прыляпілася да гэтага танца, бо менавіта гэтае слова часта абыгрывалі ў тэксце.

Сам танец прыйшоў у Беларусь з Каўказа, у яго музыцы і самой назве — армянскія матывы.

Гэта парны танец, які выконваецца па крузе. Ён складаецца з двух частак: першая — прыстаўны крок, другая — кружэнне ў пары.

Відэа, дзе музыканты выконваюць «Лысага» на Музычным завулку ў Мінску ў 2016 годзе, а простыя людзі танчаць, набрала ў YouTube больш за мільён праглядаў.

Апошнія навіны