«Камяні ляцелі»: мінчане паказалі кватэру пасля прарыву трубы
- 27.09.2026, 19:04
Паток пад моцным ціскам падняўся да верхніх паверхаў.
Жыхары дома на вуліцы Жукоўскага ў Мінску паказалі, як выглядае кватэра пасля прарыву трубаправода. Вада пад моцным напорам далятала да вокнаў шматпавярхоўкі: у кватэры выбіла акно, намокла мэбля, дываны і іншыя рэчы.
Відэа з наступствамі аварыі апублікаваў тэлеграм-канал «Першы інфармацыйны». На кадрах дзяўчына паказвае залітую кватэру і распавядае, што амаль усё аказалася мокрым.
«Вось так вадой поўнасцю выбіла акно, усё мокрае, — удакладняе яна. — Усе дываны павыкідалі. Ваду прарвала, і ўсё б'іла ў вокны. Камяні ляцелі».
Да гэтага часу адміністрацыя Кастрычніцкага раёна паведаміла, што пасля пашкоджання трубаправода вада трапіла ў кватэры бліжэйшых дамоў. Спецыялісты абслугоўваючай арганізацыі ўжо агледзелі пацярпелыя памяшканні і склалі акты аб заліцці.
Адказнасць за тое, што адбылося, усклалі на «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга». Цяпер арганізацыя павінна падрабязней ацаніць нанесеную шкоду.
У «Мінскіх цеплавых сетках» паведамілі, што пацярпелым выплацяць кампенсацыю ў межах страхавога выпадку.
Нагадаем, удзень 27 верасня на вуліцы Жукоўскага у Мінску прарвала трубаправод. Паток вады падымаўся да верхніх паверхаў суседніх дамоў.