Узброеныя сілы Украіны атакавалі нафтабазу ў Краснадарскім краі пасля слоў Трампа
- 28.09.2026, 8:09
Кіраўнік Белага дома нібыта прасіў Зяленскага не атакаваць расійскую нафтавую інфраструктуру.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі адзначыў, што рост коштаў на энергарэсурсы выкліканы не толькі праблемамі на Блізкім Усходзе.
«Гэта хутчэй праблема Расіі — Украіна і Расія ваююць адна з адной. І Украіна падрывае нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расіі, таму што там перапрацоўваецца шмат нафты», — заявіў ён.
Паводле слоў Трампа, ён абмеркаваў гэтую сітуацыю з Уладзімірам Зяленскім. «Я сказаў яму: «Вам трэба радзей атакаваць нафтаперапрацоўчыя заводы». Ён адказаў: «Ну, напэўна, так і зробім». Добра».
Варта адзначыць, што ў ноч на 28 верасня жыхары станіцы Наватытараўскай у Краснадарскім краі РФ паведамілі пра пралёты беспілотнікаў і шматлікія выбухі.
Выданне высветліла, што ў выніку налёту ўзнік пажар на нафтабазе краснадарскай кампаніі «Эдэльвейс-95», якая займаецца гандлем нафтапрадуктамі.
Афіцыйна ўлады пакуль не паведамлялі пра атаку.