BE RU EN

«Фронт прарваны на 9 км, лагістыка акупантаў рушыцца»

  • 28.09.2026, 8:38

Што адбываецца пад Ліманам пасля наступу ЗСУ.

Украінскія войскі прасунуліся амаль на 9 кіламетраў усходней Лімана, прымусіўшы падраздзяленні акупантаў адступаць у напрамку Крэміннай і Рубіжнага. На гэтым участку фронт фактычна абрынуўся, а расійскія войскі знаходзяцца ў надзвычай складаным становішчы. Гэтую інфармацыю пацвердзіў у X яшчэ адзін ваенны аналітык — OSINT-даследчык Tte.Dan.

Паводле ягоных даных, паўднёвей Лімана ЗСУ прасунуліся прыкладна на 8 кіламетраў і ўсталявалі кантроль амаль над усёй лясной зонай у напрамку Торскага. Таксама ўкраінскія сілы вярнулі Дзіброву і Піскуноўку. Па ацэнках аналітыка, баі за Дзіброву працягваліся каля 10 месяцаў.

У Ямпалі ўкраінскія вайскоўцы, як сцвярджае аўтар, вярнулі кантроль над паўднёвай часткай населенага пункта і пачалі наступ у напрамку Торскага з некалькіх бакоў. У выніку расійскія войскі адышлі з большай часткі вялікага выступу на паўднёвы ўсход ад Лімана і спрабуюць утрымаць невялікі плацдарм заходней ракі Жэрэбец.

Паводле слоў Tte.Dan, украінскія падраздзяленні атакуюць Зарэчнае адразу з трох напрамкаў, імкнучыся выціснуць сілы акупантаў з астатняй часткі плацдарма. Наступ таксама распаўсюдзіўся на поўдзень: украінскія штурмавыя групы форсавалі Сіверскі Данец, вярнулі Піскуноўку і замацаваліся ў Крывой Луцы, ствараючы пагрозу флангам пазіцый акупантаў.

Акрамя таго, украінскія FPV-дроны актыўна выбіваюць расійскую лагістыку, што становіцца яшчэ адным важным фактарам паспяховага наступу ЗСУ. Паводле даных аналітыка, на Ліманскім напрамку ўдары па транспартных сродках, якія забяспечваюць пастаўкі расійскіх войскаў, фіксуюцца на адлегласці да 150 кіламетраў ад лініі фронту.

Апошнія навіны