BE RU EN

На мяжы Беларусі і Польшчы рэзка выраслі чэргі

  • 28.09.2026, 11:52

За выхадныя колькасць аўтамабіляў на ўезд павялічылася ўтрычы.

За мінулыя выхадныя чарга з машын на ўезд у Польшчу вырасла ўтрычы. Пра гэта 28 верасня паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Сітуацыя закранула як грузавы, так і легкавы транспарт.

Паводле даных Дзяржаўнага памежнага камітэта, перад польскімі пунктамі пропуску скупчылася 455 грузавікоў.

Больш за 500 легкавых аўтамабіляў стаяць перад пунктамі пропуску Кузніца Беластоцкая (Брузгі), Тэрэспаль (Брэст) і Баброўнікі (Бераставіца).

Апошнія навіны