Прызначаныя новыя кіраўнікі МАРТа і Дзяржстандарта
- 28.09.2026, 12:24
Таксама Лукашэнка замяніў шэраг чыноўнікаў рэгіянальнага ўзроўню.
28 верасня Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі: у спісе на прызначэнні і ўзгадненні было 29 чалавек. У прыватнасці, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стаў начальнік Генштаба Павел Мураўейка. Новыя кіраўнікі з'явіліся таксама ў МАРТ і Дзяржстандарце.
Начальнікам Генштаба і першым намеснікам міністра абароны замест Мураўейкі прызначаны Уладзімір Белы.
Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Аляксандр Якавчыц, які раней працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Ягонай першай намесніцай будзе Таццяна Шаўцова. Першым намеснікам міністра інфармацыі прызначаны Дзяніс Езерскі, а першым намеснікам міністра культуры — Аляксандр Сідарэнка.
У Мінпрыроды першым намеснікам міністра стане Аляксей Стасюкевіч, намеснікам — Аляксей Глаз. Сакратарыят Савета Рэспублікі ўзначаліць Сяргей Шкрэбцій.
Старшынёй Дзяржстандарта прызначаны Дзмітрый Баско, раней — першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. На яго месца прыйшоў Віктар Селіцкі.
Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў стаў Алег Дзячэнка, да гэтага — намеснік старшыні пастаяннай камісіі так званай Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) узначаліў Андрэй Кунцэвіч.
Паслом Беларусі ў Сірыі па сумяшчальніцтве і ў Іарданіі прызначаны Яраслаў Чаркасскі. Узгоднены таксама кандыдатуры трох генеральных консулаў: Дзмітрый Харытончык паедзе ў Казань, Ігар Балатаў — у Навасібірск, Аляксандр Шалімоў — у кітайскі Чунцын.
Генеральным дырэктарам ААТ «Белвторчермет» (Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў) стаў Сяргей Гунько.
Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне дзесяці новых кіраўнікоў раёнаў і раённых адміністрацый:
Гарадоцкі райвыканкам узначаліць Ірына Дубавец;
Талачынскі — Віталь Карталёўскі;
Клецкі — Дзмітрый Сасіновіч;
Копыльскі — Іван Дамашэвіч;
Любанскі — Жанна Алішэвіч;
Слуцкі — Віталь Платун;
Старадарожскі — Аляксандр Праташчык;
Клімавіцкі — Аляксандр Анжэнка.
Кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама прызначаны Аляксандр Логвін. У Мінску адміністрацыю Партызанскага раёна ўзначаліць Мікалай Строк, Першамайскага — Аляксандр Драгун.