Украінскія «Прывіды» атакавалі расійскі мост, тры катэры і самалёт
- 28.09.2026, 12:59
Эфектнае відэа ад ГУР.
Аператары дронаў спецпадраздзялення «Прывіды» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу важных і дарагавартасных вайсковых аб’ектаў расійскай арміі, паведамляе прэс-служба ГУР.
Пад удар украінскіх абаронцаў трапілі:
вучэбна-баявы рэактыўны самалёт Л-39 «Альбатрос»;
чыгуначны мост праз Паўночна-Крымскі канал у часова акупаваным Крыме;
хуткасны патрульны катэр «Мангуст», штурмавы катэр БК-10, транспартна-дэсантны катэр БК-16;
адразу дзевяць вежаў сувязі;
дзве радыёлакацыйныя станцыі «Каста-2Е», РЛС «Небо-У» і мабільная двухкаардынатная радыёлакацыйная станцыя «Тэрэк».