У Крамлі пачалася істэрыка
- Валерый Чалый
- 28.09.2026, 13:26
Пуцін падымае стаўкі.
Фактычна няма сумневаў, што вораг вярнуўся да стратэгіі эскалацыі. Нічога новага. Захоп часткі Грузіі «прыкрылі» спробай анексіі Крыму. Крым — спробай захапіць увесь Данбас. Данбас — спробай пакарыць усю Украіну. Не атрымліваецца...
Як падняць стаўкі яшчэ вышэй? Ёсць тры відавочныя варыянты.
Першы — ядзерны шантаж. Ужо спрабавалі ў 2022-м. Атрымалі «па руках». Верагоднасць цяпер нізкая.
Другі — працягваць ва Украіне з акцэнтам на тэрор супраць грамадзянскага насельніцтва. Для прымусу да капітуляцыі. Спадзяюцца, але сумняюцца, што гэта спрацуе.
Трэці — усё ж атакаваць, так ці інакш, суседнія краіны НАТА і ЕС, каб напалохаць еўрапейцаў і паўплываць на дапамогу Украіне.
Што лягчэй зрабіць і «прадаць» сваім падданым? Падаецца, адказ на паверхні. І не шукайце якой-небудзь чалавечнасці і ацэнкі страт у тых, хто ўжо перайшоў усе межы. Іх паводзінамі кіруе абсалютна неўратычнае мысленне, дзе няма месца логіцы — толькі суцэльныя комплексы. Гэтая істэрыка — ад бяссілля і разумення, куды ўсё ідзе. І будучыня цалкам прадказальная. Але негатыўныя наступствы ёсць ужо цяпер, і яны яшчэ прынясуць шмат бяды.
Лек «перамовамі» тут ужо не дапаможа. Неўратык будзе працягваць сваю злачынную справу, пакуль яго стратэгія прыносіць хоць нейкі вынік. Ён не спыніцца, пакуль яго не спыняць сілай.
У сухім астатку: пакуль ключавыя краіны Еўропы рэальна не ўключацца ў вайну на баку Украіны, вайна ў Еўропе будзе працягвацца. Адзіны спосаб не даць расіянам расцягваць вайну на гады — зрабіць усё ж некалькі крокаў наперад. Зрабіць гэтыя крокі ў больш выгадных умовах, чым чакаць, калі чобат расійскага салдата ступіць і на вашу зямлю.
Шанец яшчэ ёсць. Можа, усё ж знойдуцца нарэшце лідары, якія яго не ўпусцяць.
Валерый Чалый, «Фэйсбук»