Узброеныя сілы Украіны ўзялі ў палон акупанта-аргентынца
- 28.09.2026, 13:34
Наёмнік ваяваў пад Ліманам.
У ўкраінскім палоне апынуўся грамадзянін Аргенціны. Ібрахім Роберто Яміль, 37-гадовы бацька двух дзяцей, быў завербаваны Расіяй праз рэкламу «высокааплатнай працы» ў Facebook. Падрабязнасці ягонай гісторыі распавёў праект «Хачу жыць».
У красавіку 2026 года Яміль гартаў стужку Facebook і адгукнуўся на аб'яву, пасля чаго яго дадалі ў WhatsApp-групу для наёмнікаў з Лацінскай Амерыкі. Замежнага пашпарта ў яго не было, але вербавальнік хутка аформіў дакументы, візу і квіткі. Праз Рым і Стамбул аргентынец 11 красавіка прыляцеў у Маскву, а затым разам з калумбійцамі накіраваўся на палігон у Варонежскай вобласці.
У маі яго накіравалі на Ліманскі напрамак радавым у 272-і мотастралковы полк. Замежных наёмнікаў расійская армія выкарыстоўвае як «штурмавое мяса». 6 ліпеня Яміль быў паранены і тры тыдні правёў у шпіталі. Недалечанага байца перавялі ў «калеч-взвод» 347-га МСП, а ў сярэдзіне жніўня ён здаўся ў палон.
Паводле звестак «Хачу жыць», за падпісанне кантракту аргентынцу заплацілі 10 тысяч долараў. Цяпер ён знаходзіцца ў лагеры для ваеннапалонных разам з наёмнікамі з 55 краін і спадзяецца на абмен, але, паводле яго слоў, Расіі «на замежнікаў напляваць».