Расіянка расказала, што яе шакавала ў Мінску
- 28.09.2026, 14:31
Дзіўнае назіранне.
Жыхарка Смаленска aaxamit расказала суайчыннікам пра адметную асаблівасць беларусаў.
«Расіяне, вы ведалі, што ў Беларусі алкаголь прадаецца 24/7? — піша яна. — Я, дарэчы, за пяць гадоў ні разу не ўбачыла ніводнага п’янага або бамжа».
Карыстальнікі сацсеткі адзначылі, што, хоць і рэдка, але п’яных можна сустрэць у беларускіх гарадах, асабліва на ўскраінах, аднак іх крыху менш, чым у Расіі. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Я ўвогуле ў шоку. Я ўпершыню прыехала ў 2021 годзе. Толькі перасеклі мяжу, заязджаем на запраўку (час амаль 00:00), дык мала таго, што алкаголь ёсць на запраўцы, яго яшчэ і купіць можна было.
— Калі пашукаць, то знойдзеце і п’яных, і бамжоў, хоць Расію нам у гэтым плане не дагнаць.
— Людзей з Расіі гэта вельмі здзіўляе.
— Вось вам і «брацкія народы».
— Усе бамжы ў іншым месцы.
— Я бачыў у Мінску п’яных. Нават пабіўся з імі. Праўда, гэта былі п’яныя кітайцы.
— Падчас хакейных гульняў у Беларусі ўсіх вывезлі за 101 кіламетр.