Украінскі спецназ нанёс удар па ваеннай інфраструктуры РФ
- 28.09.2026, 15:48
Паражаныя РЛС, аб'екты сувязі і лагістыкі, авіяцыя і марская інфраструктура.
Спецпадраздзяленне «Прымары» ГУР Мінабароны Украіны працягвае знішчаць важныя элементы ваеннай сістэмы расійскіх акупантаў. Пад ударамі — аб'екты лагістыкі, сувязі, радыёлакацыі, авіяцыі і марской інфраструктуры, паведамілі у ГУР, апублікаваўшы кадры аперацый.
У выніку баявой працы «Прымары» паражаныя:
- чыгуначны мост праз Паўночна-Крымскі канал;
- дзевяць вежаў сувязі, РЭБ, РЭР, БРЛС і MESH-рэтранслятары;
- РЛС «Небо-У»; - КП РЛС «П-18 Терек»;
- дзве РЛС «Каста-2Е»;
- вучэбна-баявы рэактыўны самалёт «Л-39 Альбатрос»;
- хуткасны штурмавы катэр «БК-10»; - хуткасны транспартна-дэсантны катэр «БК-16»;
- хуткасны патрульны катэр «Мангуст».
У ГУР заявілі, што паслядоўнае знішчэнне дарагавартасных ваенных аб'ектаў абмяжоўвае магчымасці расійскіх войскаў бачыць абстаноўку, перадаваць даныя, перамяшчаць рэсурсы і дзейнічаць на моры. Дэмантаж ваеннай інфраструктуры агрэсара на часова акупаваных тэрыторыях Украіны працягваецца.