Раптоўна памёр камандзір узвода мінскага АМАПа
- 28.09.2026, 16:58
Прычына смерці 43-гадовага Алеся Бакана не паведамляецца.
Прэс-служба МУС паведаміла пра развітанне з камандзірам узвода АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Алесем Баканам. Пахавалі яго 28 верасня, а смерць наступіла двума днямі раней, 26 верасня.
Алесь Бакан нарадзіўся 27 жніўня 1983 года. У органах унутраных спраў служыў з 2004 года, у 2011‑м скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. У яго засталіся жонка і 13‑гадовы сын.
Прычына смерці камандзіра АМАПа не паведамляецца.