Украінскія воіны вызвалілі ад акупантаў вёску Карпоўка на Данеччыне
- 28.09.2026, 18:18
У межах аперацыі «Вівальдзі».
Украінскім абаронцам удалося дэакупаваць вёску Карпоўка Данецкай вобласці ў межах контрнаступальнай аперацыі «Вівальдзі». Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў Facebook.
У МУС удакладнілі, што аперацыя украінскіх абаронцаў прайшла на Ліманскім напрамку.
Населены пункт вызвалілі воіны падраздзялення «Срібна трійка» брыгады «Помста» разам з Трэцім армейскім корпусам.
У Трэцім армейскім корпусе таксама паведамілі пра аднаўленне кантролю над Карпоўкай і Новаміхайлаўкай.