Пуцін павялічыў армію на тле чутак пра мабілізацыю
- 28.09.2026, 22:19
Ужо ў чацвёрты раз за год.
Расійскі дыктатар Пуцін падпісаў указ аб устанаўленні новай штатнай колькасці Узброеных Сіл РФ, паведамілі расійскія СМІ.
- Устанавіць штатную колькасць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў колькасці 2 441 630 адзінак, у тым ліку 1 550 500 ваеннаслужачых. Ураду Расійскай Федэрацыі прадугледзець выдзяленне Міністэрству абароны Расійскай Федэрацыі бюджэтных асігнаванняў з федэральнага бюджэту, неабходных для рэалізацыі пункта 1 гэтага ўказа, – гаворыцца ў дакуменце.
Дарэчы, ужо ў чацвёрты раз за год кіраўнік Крамля павялічвае колькасць расійскай арміі.
У ліпені гэтага года расійскі дыктатар ужо павялічваў колькасць расійскай арміі да 2 млн 426 тысяч чалавек. Паводле дакумента, колькасць ваеннаслужачых у ліпені вырасла з аднаго мільёна 510 тысяч да аднаго мільёна 535 тысяч.
Да гэтага гэта адбывалася яшчэ ў чэрвені — да 2 млн 399 тысяч, і ў сакавіку — да 1 млн 502 тысяч.
Варта адзначыць, што да поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну штатная колькасць Узброеных Сіл Расіі складала крыху больш за адзін мільён. З пачатку вайны РФ супраць Украіны колькасць арміі вырасла ў сем разоў.