BE RU EN

Прэм’ер-міністр Канады заклікаў Трампа перастаць «ствараць мемы»

  • 3.09.2026, 0:04

Марк Карні заклікаў прэзідэнта ЗША да сур’ёзных перамоў.

Прэм’ер-міністр Канады Марк Карні заклікаў адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «перастаць спрабаваць дэманстраваць сілу», а таксама «ствараць мемы», піша AP.

Карні заявіў, што гандлёвыя перамовы паміж ЗША і Канадай могуць аднавіцца, калі Вашынгтон паставіцца да іх сур’ёзна.

У той жа час ён абвінаваціў Злучаныя Штаты ў выстаўленні ўмоў, якія, паводле яго слоў, могуць прывесці да таго, што канадскія галіны «паступова будуць згортвацца ў Канадзе і будуць знішчаныя».

«Калі амерыканцы перастануць ствараць мемы, перастануць кідаць шпількі і спрабаваць дэманстраваць сілу, а замест гэтага сур’ёзна падыдуць да гэтых абмеркаванняў, мы зможам іх правесці», — сказаў прэм’ер Канады.

Апошнія навіны