BE RU EN

Уіткоф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5–6 верасня

  • 4.09.2026, 16:44

Гэта будзе іх першая сумесная паездка ва Украіну.

Спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывен Уіткоф і Джарэд Кушнер могуць у найбліжэйшыя выхадныя наведаць Маскву і Кіеў, каб працягнуць перамовы аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны.

Паводле інфармацыі расійскага дзяржаўнага агенцтва ТАСС, Уіткоф і Кушнер плануюць прыехаць у Маскву ў суботу, 5 верасня, а ў нядзелю, 6 верасня, накіравацца ў Кіеў. Пра магчымы візіт таксама паведамляе Kyiv Independent.

Аднак паездка амерыканскіх прадстаўнікоў у Кіеў пакуль не пацверджаная. Выданне Kyiv Independent са спасылкай на сваю крыніцу паведаміла, што Уіткоф нібыта пачаў асцерагацца візіту з-за расійскіх абстрэлаў украінскай сталіцы. Таксама разглядаюцца іншыя варыянты правядзення сустрэчы.

Раней Уладзімір Зяленскі гаварыў, што прадстаўнікі Трампа пацвердзілі магчымасць свайго прыезду ва Украіну.

Апошнія навіны