Квота на ільготны ўвоз электрамабіляў у Беларусь цалкам вычарпана
- 5.09.2026, 14:22
Цяпер такія аўто абкладаюцца пошлінай у 15%.
Устаноўленая квота на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі цалкам вычарпана. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
«Пры планаванні далейшага мытнага дэкларавання варта ўлічваць неабходнасць сплаты мытнай пошліны ў памеры 15% ад вартасці транспартнага сродку», — папярэдзілі ў ДМК.
Нагадаем, юрыдычныя асобы свой ліміт вычарпалі яшчэ ў ліпені.
Нават пасля вычарпання квоты насельніцтва па-ранейшаму можа ўвозіць электрамабілі не старэйшыя за пяць гадоў без сплаты ПДВ.