Каспараў расказаў, чым усё скончыцца для Расіі
- 7.09.2026, 8:10
Чачня або іншыя рэгіёны РФ могуць захцець аддзяліцца.
Распад Расійскай Федэрацыі — справа часу, і галоўнай прычынай гэтога стане не цяжкая эканамічная сітуацыя ў краіне, а няздольнасць Крамля ўтрымліваць кантроль над тэрыторыямі, лічыць адзін з лідараў расійскай апазіцыі, чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў.
Чачня або іншыя рэгіёны РФ могуць захцець аддзяліцца, і гэта стане прычынай распаду апошняй «імперыі». Свой прагноз для Расіі палітык агучыў у інтэрв’ю на YouTube «Форум свабоднай Расіі».
«Распады адбываюцца не толькі і не столькі па эканамічнай прыкмеце. На самай справе распад імперыі звязаны з яе няздольнасцю кантраляваць тэрыторыі. Эканоміка адыгрывае важную ролю, але ў імперыях такога маштабу галоўны — гэта ўсё ж сілавы фактар. Вядома, у распадзе СССР сваю ролю адыграла эканоміка, але эканоміка павінна прывесці да няздольнасці цэнтральнай улады падтрымліваць неабходны сілавы ўзровень кантролю», — патлумачыў Каспараў.
Пры гэтым расійскі апазіцыянер падкрэсліў: «Калі мы аналізуем сённяшнюю сітуацыю, траекторыя распаду будзе звязаная з ваеннымі праблемамі. Рэальныя поспехі Украіны на сёння звязаныя з эканамічнымі праблемамі, але проста тут невядома, дзе праходзіць падзел: вайна, эканоміка, сацыяльная сітуацыя. Заўсёды можна знайсці эканамічныя праблемы, якія ляжаць у падмурку тэорыі распаду. Пытанне нежыццяздольнасці. Усё-такі ХХІ стагоддзе. Эканамічная мэтазгоднасць функцыянавання дзяржавы, у якой знаходзяцца Чачня, Калінінград, Хабараўск і Камчатка, праблемная».