Уіткофф і Кушнер выехалі з Кіева спеццягніком
- 7.09.2026, 8:23
Цяпер Трамп павінен патэлефанаваць Зяленскаму і Пуціну.
Прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткофф і Джарэд Кушнер, якія ўпершыню наведалі Кіеў з афіцыйным візітам, позна ўвечары 6 верасня з'ехалі з украінскай сталіцы спеццягніком. Пра гэта паведаміла «Укрзалізниця».
«Адправілі спеццягнік Стыва Уіткоффа і Джарэда Кушнера. Падзякавалі за візіт і перадалі ад усіх нас пажаданні хутчэй вяртацца і пашыраць геаграфію падарожжаў — каб ціхія выхадныя былі і ў іншых гарадах», — паведамілі ў «Укрзалізніцы».
Паводле звестак крыніцы The Kyiv Independent, пасля таго, як амерыканскія пасланцы дакладзяць Дональду Трампу пра перамовы ў Маскве і Кіеве, прэзідэнт ЗША, як чакаецца, пагаворыць спачатку з Пуціным, а затым з Зяленскім. Паводле слоў амерыканскага чыноўніка, гэтыя званкі чакаюцца 7 верасня.
Нагадаем, 6 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў у Кіеве перамовы са спецыяльнымі прадстаўнікамі Дональда Трампа, якія да гэтага пабывалі ў Маскве. На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы яе ўдзельнікі паведамілі, што Джарэд Кушнер і Стывен Уіткофф прывезлі ў украінскую сталіцу пэўныя «новыя ідэі» адносна шляхоў спынення вайны, але не ўдакладнілі, у чым менавіта яны палягаюць.