BE RU EN

Трамп прапанаваў перайменаваць штат Нью-Мексіка

  • 7.09.2026, 8:34

Меркаванні ў ЗША падзяліліся.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social выказаўся за перайменаванне штата Нью-Мексіка. Да гэтага ў інтэрнэце з'явіўся фэйк пра падпісанне падобнага ўказа.

«Многія прапаноўвалі змяніць назву Нью-Мексіка — аднаго з найвялікшых па маштабах фальсіфікацый выбараў штатаў за ўсю гісторыю — на «Нью-Амерыка». Гэта гучыць куды больш прэстыжна і прыгажэй для жыхароў гэтага патэнцыйна неверагоднага штата», — напісаў Трамп, прымацаваўшы да паста відэа, згенераванае нейрасеткай.

Афіцыйны акаўнт Белага дома ў сацсетцы X зрабіў рэпост выявы. Як паведамляе The Hill, прапанову Трампа раскрытыкавалі дэмакраты ад Нью-Мексіка, а сенатары-рэспубліканцы назвалі новае найменне гучным.

Апошнія навіны