У Мінск прыязджалі французскія разведчыкі
- 7.09.2026, 9:17
Яны сустрэліся з кіраўніком КДБ Церцелем.
Дэлегацыя высокапастаўленых супрацоўнікаў французскай службы знешняй разведкі DGSE пабывала ў Мінску ў сярэдзіне ліпеня 2026 года. Пра гэта паведамляе французскае спецыялізаванае выданне Intelligence Online.
Выданне піша, што дэлегацыя з Парыжа сустрэлася з кіраўніком КДБ Іванам Церцелем.
Нагадаем, 24 мая прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку.
Падрабязнасці нечаканай тэлефоннай размовы паміж Парыжам і Мінскам апублікавала агенцтва AFP.
Эмануэль Макрон выразна абазначыў рызыкі для Беларусі ў выпадку далейшага дазволу ўцягваць краіну ў расійскую вайну. Акрамя таго, лідар Францыі заклікаў Аляксандра Лукашэнку зрабіць неабходныя крокі для паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўропай.