Портнікаў распавёў, чаго насамрэч баіцца расійскі рэжым
- 7.09.2026, 10:04
Менавіта таму Пуцін марудзіць з мабілізацыяй.
Калі б Пуцін не баяўся таго, што яго народ можа «падняць галаву», то ён даўно абвясціў бы мабілізацыю, але кіраўнік Крамля ўсведамляе ўсе рызыкі, звязаныя з гэтым, патлумачыў Віталь Портнікаў. Страх, што ў Расіі ўспыхнуць бунты незадаволеных мас, стрымлівае Пуціна ад прыняцця шэрагу рашэнняў.
Сваё меркаванне пра страхі Пуціна палітычны аналітык агучыў у інтэрв'ю для Пітэра Залмаева на канале YouTube.
«Мы не ведаем, што думае Пуцін. Нашы спробы адгадаць яго думкі ніяк не адпавядаюць таму, што можа адбывацца насамрэч. Калі б Пуцін не баяўся ніякіх закалотаў, ён даўно абвясціў бы мабілізацыю. Тое, што ён вымушаны ісці шляхам кантрактнай арміі і ўтоенай мабілізацыі, тое, што ён кожны раз адмаўляе магчымасць правядзення новых мабілізацыйных мерапрыемстваў, сведчыць пра тое, што Пуцін чагосьці баіцца ў грамадстве», — выказаў здагадку Портнікаў.
Пры гэтым публіцыст адзначыў: «Калі б ён не баяўся, дык чаму б ён не мог сказаць: „Мабілізацыя — гэта важна. Усе павінны абараняць Радзіму. Вы бачыце, што з намі адбываецца, што Украіна ўжо б'е па нашых заводах і па нашых мірных кварталах. Патрэбная мабілізацыя, каб стрымаць гэтых «нацыстаў»“. Але ён нічога падобнага не кажа, значыць, Пуцін разумее, што існуюць пэўныя межы сацыяльнага кантракту, пасля якога для яго рэжыму ўзнікаюць праблемы. Дык справа нават не ў тым, як мы ацэньваем Пуціна, а ў тым, як сам Пуцін ацэньвае рызыкі, і мы бачым, што ў яго ёсць уяўленне пра рызыкі».