У Беларусі выявілі новую маштабную карупцыйную схему
- 7.09.2026, 13:07
На гэты раз у дарожным будаўніцтве.
У Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях раскрылі карупцыйную схему ў дарожна-будаўнічай галіне.
Як паведамілі ў прэс-службе МУС, нібыта ўстаноўлена, што на працягу паўтара года службовыя асобы прадпрыемстваў дарожна-будаўнічай галіны атрымлівалі хабары ад удзельнікаў тэндараў за лабіраванне іх інтарэсаў. Гаворка ідзе пра закупкі запчастак для дарожнай тэхнікі, а таксама своечасовую аплату.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сума хабароў перавысіла 55 тыс. рублёў. Завялі крымінальныя справы ў дачыненні да пяці фігурантаў ва ўзросце ад 34 да 44 гадоў. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Следства працягваецца, і, магчыма, яно яшчэ выявіць іншыя эпізоды і ўдзельнікаў незаконнай схемы.