BE RU EN

Зяленскі паведаміў пра новыя далёкабійныя ўдары па Расіі

  • 7.09.2026, 13:24

Пад удар трапілі НПЗ, базы дронаў і мэта ў Чорным моры.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у Telegram паведаміў пра ўдары ўкраінскіх сіл па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, аб'ектах захоўвання і запуску ўдарных дронаў, а таксама па мэтах у акваторыі Чорнага мора.

«Нашы воіны працягваюць адэкватна адказваць на расійскія ўдары па Украіне. У Разанскай вобласці ўражаны НПЗ.

Была задзейнічана наша далёкабійная сіла па нафтаперапрацоўчых заводах у Пермскім рэгіёне і Татарстане, па месцах захоўвання і запуску ўдарных дронаў у Курскім рэгіёне.

Таксама ўражаная мэта ў акваторыі Чорнага мора. Дзякуй за дакладнасць кожнаму нашаму падраздзяленню!» — адзначыў прэзідэнт.

Апошнія навіны