BE RU EN

Сіманьян заявіла аб байкоце Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў

  • 7.09.2026, 14:35

Прапагандыстка распавяла пра пратэстнае галасаванне на конкурсе літаратараў.

Кіраўніца RT Маргарыта Сіманьян паскардзілася на «пратэстнае галасаванне» журы галоўных літаратурных прэмій Расіі за кнігу Захара Прылепіна «Тума», піша «Агентство».

У эфіры «Нядзельнага вечара з Уладзімірам Салаўёвым» Сіманьян заявіла, што сябры журы адной з галоўных літаратурных прэмій стаўляюць раману Прылепіна нулявыя адзнакі па палітычных матывах. Якую менавіта прэмію яна мела на ўвазе, Сіманьян не ўдакладніла.

«Захар Прылепін, які ледзь не загінуў за тое, што Радзіму абараняў, напісаў выдатную кнігу «Тума» і наогул піша выдатныя кнігі. А людзі, якія сядзяць у журы прэмій, галоўных прэмій краіны, не буду іх называць, ставяць яму нуль як пратэстнае галасаванне», — сказала яна.

Салаўёў у адказ прапанаваў «усіх гэтых пратэстных вось акуратна сабраць і праз Верхні Ларс — прэч з краіны». Сіманьян адказала, што «было б цудоўна».

Размова пачалася з абмеркавання серыяла Ягора Бероева «Марык» пра ваеннага доктара. Раней паведамлялася, што на фестывалі «ПІЛОТ-2026» у Іванаве 12 крытыкаў адмовіліся выстаўляць яму адзнакі, і серыял заняў апошняе месца.

Раман Прылепіна «Тума» летась атрымаў прэмію «Кніга года», сёлета — прэмію «Слова», а таксама ўвайшоў у шорт-ліст «Вялікай кнігі» і лонг-ліст «Яснай Паляны».

Сама Сіманьян на мінулым тыдні стала лаўрэаткай «Кнігі года» ў намінацыі «Проза года» за раман «Спачатку было Слова — у канцы будзе Лічба». Кнігу таксама ўключылі ў шорт-ліст «Вялікай кнігі», хоць і са скандалам.

Апошнія навіны