BE RU EN

У Маскоўскай вобласці за раскраданне паліва затрымалі генерала МУС

  • 7.09.2026, 16:39

Разам з ім па справе праходзяць яшчэ двое высокапастаўленых сілавікоў.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Маскоўскай вобласці — начальнік тылу генерал-маёр унутранай службы Сяргей Малькоў затрыманы па падазрэнні ў раскраданні паліва, якое належыць ведамству, паведамляе The Moscow Times.

Разам з ім у справе фігуруюць начальнік ФКУ ЦХиСО ГУ МУС Расіі па Маскоўскай вобласці палкоўнік унутранай службы Аляксей Суяроў, начальніца аддзела ўстановы падпалкоўніца ўнутранай службы Ганна Левіна, а таксама старшыня савета дырэктараў ПАО «Еўратранс» Ігар Мартышоў і трое яго падначаленых топ-менеджараў. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Ірына Воўк у сваім тэлеграм-канале.

Узбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 160 КК РФ (прысваенне або растрата ў асабліва буйным памеры). Расследаванне даручана Следчаму дэпартаменту МУС Расіі. Трое топ-менеджараў ПАО «Еўратранс» ужо ўзяты пад варту. Малькоў, Суяроў і Левіна звольненыя з органаў унутраных спраў, следства хадайнічае аб іх арышце.

ПАО «Еўратранс» — найбуйнейшы незалежны паліўны аператар, які працуе на рынку Маскоўскага рэгіёна; уваходзіць у пералік сістэмаўтваральных прадпрыемстваў расійскай эканомікі. Кампанія кіруе сеткай з 56 АЗК «ТРАССА», нафтабазай, заводам па вытворчасці незамярзальнай вадкасці і паркам бензавозаў, а таксама развівае сетку хуткіх электразарадных станцый.

Апошнія навіны