Эканаміст: Расіі засталося паўгода
- 7.09.2026, 16:49
Эксперт спрагназаваў крызіс горшы за дэфолт 1998 года.
Вайна, распачатая Крамлём супраць Украіны, знішчае эканоміку краіны. У расійскага рэжыму засталося ўсяго паўгода да краху.
Такі прагноз агучыў вядомы расійскі эканаміст Вячаслаў Шыр’яеў у інтэрв’ю журналісту Яўгену Кіселёву, перадае dialog.ua.
Ён нагадаў, што яшчэ напрыканцы 2025 года спрагназаваў эканамічны абвал Расіі, і апошнія падзеі пацвярджаюць яго здагадкі.
- Яны (улады РФ - рэд.) друкуюць грошы, каб закрыць дэфіцыт бюджэту, таму што ніхто не дае ў доўг. Яны цяпер наўпрост з Цэнтрабанка фінансуюць Мінфін, як гэта было ў 90-я гады, імітуючы нейкія аперацыі РЭПО і аўкцыёны АФЗ. Гэта можа працягвацца яшчэ некалькі месяцаў, але скончыцца абвалам ВУП, гіперінфляцыяй і крызісам, горшым, чым у 98-м годзе. Гэта непазбежна так скончыцца, - запэўніў эканаміст.
Паводле яго даных, аперацыя ЗША і Ізраіля ў Іране для Крамля зрушыла тэрміны катастрофы, але ўсяго на 3-4 месяцы.
- Сістэма падышла да мяжы сваіх магчымасцяў. Шанцаў на перамогу ў Пуціна няма, гэта ўсім зразумела. Далей ён працягне разбівацца аб сцяну, але адбудуцца падзеі, якія знаходзяцца па-за межамі яго волі і ўлады. Я, як і раней, упэўнены, што напрыканцы 26-га года ўсім стане зразумела: краіна ў катастрофе, - выказаў меркаванне эксперт.
Ён чакае заканчэння вайны альбо ў канцы бягучага 2026 года, альбо на пачатку 2027-га. Больш ваяваць Пуцін не зможа.