BE RU EN

Лукашэнка запусціў новы чыгуначны маршрут у расійскі порт

  • 7.09.2026, 16:50

Беларускі экспарт усё мацней залежыць ад інфраструктуры РФ.

Як паведамляецца ў справаздачы Цэнтрабанка Расіі, новы чыгуначны маршрут з Беларусі ў порт Бронка быў запушчаны ў чэрвені. З гэтым звязваюць рост кантэйнернай перавалкі ў партах паўночна-заходняй часткі Расіі, які ў ліпені павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года прыкладна на 30%.

Як піша «Коммерсантъ» са спасылкай на дакументы Цэнтрабанка, кантэйнерны грузазварот вырас ва ўсіх партах Паўночнага Захаду, за выключэннем Калінінграда. Прыросту кантэйнерных перавозак у Санкт-Пецярбургу, гаворыцца ў справаздачы ЦБ, паспрыяў у тым ліку новы чыгуначны маршрут (з Беларусі ў порт Бронка), запушчаны ў чэрвені. Ён злучыў горад з адной з краін блізкага замежжа і прызначаны для далейшага транспартавання прадукцыі на азіяцкія і іншыя рынкі ў рамках мультамадальных маршрутаў.

Кантэйнерны грузазварот у ліпені павялічыўся ва ўсіх партах Паўночнага Захаду, акрамя Калінінграда, вынікае з даклада Банка Расіі.

Таксама, паводле дадзеных рэгулятара, ва ўмовах высокага экспартнага попыту на Паўночным Захадзе павялічылася перавалка ўгнаенняў. У прыватнасці, порт Мурманска ў ліпені нарошчыў перавалку мінеральных угнаенняў больш як на траціну адносна другога квартала, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі канвеерных ліній. На фоне росту попыту з боку азіяцкіх краін у макрарэгіёне таксама павялічылася перавалка вугалю.

Аднак сукупны грузазварот марскіх партоў макрарэгіёна ў ліпені знізіўся адносна другога квартала. Прычына, як паведамляецца, — сезоннасць. Асноўнай прычынай скарачэння ў ЦБ называюць змяншэнне перавалкі нафтапрадуктаў з-за рамонтных работ на нафтаперапрацоўчых заводах і тэрміналах, а таксама пашырэнне забароны на экспарт дызельнага паліва.

Удзельнікі рынку марскіх грузаперавозак адзначаюць, што сёння Паўночны Захад і Далёкі Усход ва ўмовах геапалітычнай напружанасці на Поўдні і Блізкім Усходзе застаюцца найбольш канкурэнтаздольнымі маршрутамі.

Апошнія навіны