Беларус зняў рысь на сваім участку
- 7.09.2026, 17:07
Яго смеласці можна пазайздросціць.
У Шчучынскім раёне беларус ледзь не злавіў рысь на сваім участку, паведаміў праўладны тэлеканал «Гродна Плюс» у сваім уліковым запісе ў TikTok.
Незвычайны выпадак адбыўся з жыхаром пасёлка гарадскога тыпу Новы Двор. Мужчына падзяліўся ў сацсетках відэаролікам пра тое, як да яго на участак зайшла дзікая рысь.
Лясная кошка наведалася ў населены пункт, калі было яшчэ даволі светла, і на відэа яна даволі вальяжна сябе паводзіць. Драпежнік абходзіць сарай на участку, падыходзіць да невялікага вадаёма, глядзіць, а затым развяртаецца і сыходзіць.
Трэба сказаць, што гаспадар падвор'я ў гэты час не асцярожнічае, але і не паводзіць сябе агрэсіўна:
- Кыс-кыс-кыс, - падзывае на працягу відэа беларус дзікую рысь.
Пад відэа падкрэслілі, што смеласці аўтара роліка можна пазайздросціць. Знайшліся і тыя, хто засумняваўся, што на відэа сапраўды рысь.