У Расіі сутыкнуліся два знішчальнікі Су-35С
- 7.09.2026, 19:39
Інцыдэнт адбыўся ў Курскай вобласці.
У Курскай вобласці Расіі адбылася чарговая страта ваеннай авіяцыі акупантаў. Два расійскія знішчальнікі Су-35С сутыкнуліся ў паветры і былі знішчаныя.
Пра гэта паведамляюць расійскія ваенныя блогеры ў панядзелак, 7 верасня.
Інцыдэнт адбыўся падчас палёту над тэрыторыяй Курскай вобласці. Цяпер ўстанаўліваюцца афіцыйныя прычыны і абставіны сутыкнення самалётаў.
Су-35С — расійскі шматмэтавы звышманеўраны знішчальнік чацвёртага пакалення, абсталяваны двума рухавікамі з кіраваным вектарам цягі.