BE RU EN

Мбапэ ацаніў шанцы на атрыманне «Залатога мяча»

  • 7.09.2026, 20:43

У гэтым сезоне ён стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету.

Найлепшы бамбардзір у гісторыі чэмпіянатаў свету па футболе і нападнік мадрыдскага «Рэала» Кіліян Мбапэ адказаў на пытанне, ці заслугоўвае ён найбольш прэстыжнай узнагароды ў футболе — «Залаты мяч».

«Калі гуляеш за «Рэал Мадрыд», найбуйнейшы клуб свету, тваё імя звязваюць з гэтай узнагародай. Людзі пачынаюць гаварыць са мной пра гэта. Вядома, я ўвайшоў у гісторыю на самым важным турніры, але наперадзе яшчэ доўгі шлях. Магчыма, гэта самы ўдалы год для атрымання ўзнагароды, але ў людзей ёсць свабода выбару, хто найлепшы гулец у свеце. Я заўсёды лічыў сябе найлепшым, але ў кожнага сваё меркаванне», — перадае словы Мбапэ BBC.

Мбапэ выступае за «Рэал» з 2024 года.

На чэмпіянаце свету-2026 Мбапэ стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На яго рахунку дзесяць галоў і чатыры выніковыя перадачы ў васьмі матчах зборнай Францыі. Ён стаў першым гульцом у гісторыі, які станавіўся найлепшым бамбардзірам на двух чэмпіянатах свету (2022, 2026).

Таксама ён з'яўляецца найлепшым бамбардзірам нацыянальнай каманды — 66 галоў за зборную Францыі. У 2018 годзе ён стаў чэмпіёнам свету.

Юбілейная 70-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты мяч — 2026» адбудзецца 26 кастрычніка 2026 года ў Лондане. Дзеючы ўладальнік узнагароды — вінгер ПСЖ і зборнай Францыі Усман Дэмбеле.

Апошнія навіны