BE RU EN

Калі беларусам назіраць Эпсілан-Персеіды

  • 7.09.2026, 21:27

Можна будзе ўбачыць да 8 «падаючых зорак» на гадзіну.

У беларусаў з’явілася яшчэ адна нагода ўвечары выбрацца далей ад гарадскіх ліхтароў. У верасні актыўны метэорны паток Эпсілан-Персеіды, а яго пік у 2026 годзе прыпадзе на амаль бязмесячную ноч. Пры ідэальных умовах можна ўбачыць да 8 метэораў на гадзіну.

Паток актыўны з 5 па 21 верасня. Максімум чакаецца 9 верасня каля 21:00 па Мінску. Найлепшы час для назіранняў у нашых шыротах настане, пачынаючы прыкладна з 22:00–23:00, і ў ноч з 9 на 10 верасня.

Паказчык у 8 метэораў на гадзіну — тэарэтычны максімум для цёмнага і чыстага неба. У горадзе праз святлавое забруджванне ўдасца ўбачыць менш.

9 верасня ў Мінску будзе асветлена каля 4% дыска Месяца, а ён зайдзе прыблізна ў 19:04. Маладзік наступіць раніцай 11 верасня. Таму да моманту, калі назіранні стануць найбольш зручнымі, неба застанецца амаль без засвятлення ад Месяца.

Метэоры хуткія: часціцы ўваходзяць у атмасферу Зямлі са хуткасцю каля 64 км/с. Але шукаць вачыма адну кропку на небе не трэба — лепш выбраць адкрытае месца і ахопліваць поглядам як мага большую частку неба.

Дастаткова ад’ехаць далей ад ліхтароў, даць вачам 20–30 хвілін прывыкнуць да цемры і дачакацца яснага неба.

Апошнія навіны