BE RU EN

Еўракамісія ўхваліла запыт Украіны на ракеты для Patriot за кошт крэдыту ЕС

  • 7.09.2026, 22:56

Кіеў прасіў выдзеліць на гэта больш за €2 млрд.

Еўрапейская камісія ўхваліла заяўку Украіны на набыццё ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot за кошт крэдыту ЕС на суму €90 млрд. Пра гэта са спасылкай на чыноўніка Еўрасаюза 7 верасня паведаміла «Суспільне».

Раней СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамлялі, што Украіна афіцыйна звярнулася ў ЕК з адпаведным запытам. Паводле іх даных, Кіеў прасіў выдзеліць на гэта больш за €2 млрд.

Да гэтага Украіна перадала ЕК пералік узбраення, на якое плануе выдаткаваць асноўную частку з €6 млрд, што засталіся ў абароннай частцы пазыкі. Большасць пазіцый у ім займала ўзбраенне ўкраінскай і еўрапейскай вытворчасці, перадусім беспілотнікі.

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заклікала краіны ЕС і за яго межамі, якія маюць ракеты-перахопнікі, перадаць іх Украіне. У прыватнасці, тыя, тэрмін захоўвання якіх неўзабаве сканчаецца.

Апошнія навіны