Каллас: Спадзяюся, Уіткоф і Кушнер зрабілі высновы пасля візітаў у Маскву і Кіеў
- 7.09.2026, 23:36
Расія не зацікаўленая ў міры.
Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Каллас выказала надзею, што візіт спецыяльных прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткофа і Джарэда Кушнера ва Украіну пераканаў іх у тым, што РФ не дэманструе рэальнай зацікаўленасці ў міры.
Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі падчас візіту ў Літву ў панядзелак, 7 верасня, паведамляе LRT.
Каментуючы візіт Уіткофа і Кушнера ў Кіеў 6 верасня, Каллас адзначыла, што гэтыя дні прайшлі без расійскіх удараў па сталіцы Украіны.
«Я рада бачыць, што спецыяльны пасланнік упершыню наведаў і Кіеў. Для украінцаў гэта азначае, што на працягу трох дзён мірнае насельніцтва не падвяргалася абстрэлам. Гэта быў станоўчы вынік гэтага візіту. Расію яны ўжо наведвалі некалькі разоў», — сказала яна.
Каллас выказала надзею, што амерыканскія перамоўшчыкі ўбачылі сітуацыю на месцах і зрабілі выснову пра гатоўнасць Расіі да заканчэння вайны.
«Спадзяюся, яны пачулі пра сітуацыю на месцах і зразумелі: Расія насамрэч не гатовая да міру. Наадварот, калі яны губляюць ініцыятыву на зямлі — яны бамбяць мірных жыхароў з паветра. На гэты момант мы не бачым прыкмет таго, што Расія зацікаўленая ў міры. Яны не пайшлі ні на адну саступку, на якую маглі б пайсці», — падкрэсліла дыпламат.