BE RU EN

Мэр Варшавы пра вяртанне Пачобута ў Беларусь: Гэта адважнае рашэнне

  • 8.09.2026, 23:34

Рафал Тшаскоўскі назваў былога палітвязня сімвалам мужнасці і непахіснасці.

Рафал Тшаскоўскі назваў адважным рашэнне Анджэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь. У аўторак, 8 верасня, польскі журналіст і шматгадовы палітвязень беларускага рэжыму вярнуўся ў Беларусь, перадае «Польскае радыё»).

Мэр Варшавы і былы кандыдат у прэзідэнты Польшчы выказаў надзею, што Анджэю Пачобуту нічога не пагражае.

«Гэта адважнае рашэнне. Анджэй Пачобут неаднаразова казаў, у тым ліку на форуме Campus «Польшча будучыні», што хацеў бы вярнуцца ў Беларусь. Я спадзяюся, што яго аўтарытэт ва ўсім свеце як барацьбіт за дэмакратыю настолькі высокі, што Лукашэнка падумае двойчы, перш чым зноў прымяняць да яго якія-небудзь абмежаванні. Для ўсіх нас ён з’яўляецца сапраўдным сімвалам мужнасці і непахіснасці», — сказаў Тшаскоўскі.

Анджэй Пачобут планаваў узяць удзел у з’ездзе палякаў Беларусі, запланаваным на 13 верасня, аднак старшыня саюза перанесла мерапрыемства на сакавік наступнага года. Візіт Пачобута ў Беларусь, як чакаецца, працягнецца тыдзень. Пасля гэтага ён плануе адправіцца ў ЗША.

Апошнія навіны