BE RU EN

Кожнаму прадпрыемству – па алкаголіку

  • 17.10.2007, 11:23

Змяненні і дадаткі ў закон "Аб занятасці насельніцтва", датычныя працаўладкавання нядбайных бацькоў ухваленыя «саветам рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі на пасяджэнні ў сераду.

Як паведаміў, прадстаўляючы законапраект, старшыня камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарны пытаннях Анатоль Новікаў, законапраект прадугледжвае стварэнне тэрытарыяльных органаў па працы, якія цягам 3 дзён з моманту атрымання судовай пастановы вызначаюць арганізацыі для працаўладкавання бацькоў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

"Пры гэтым, пасля поўнага пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей у бацькоў павінна заставацца не менш як 30 працэнтаў заработнай платы. Не дапускаецца адмовы наймальніка ў прыёме на працу гэтых асоб і ўводзіцца норма, якая абавязвае наймальніка здзяйсняць кантроль за штодзённай яўкай нядбайных бацькоў на працу", – удакладніў А.Новікаў.

Апошнія навіны