BE RU EN

Выключыць святло і зацягнуць паясы!

  • 17.10.2007, 14:49

Для дасягнення тэмпаў скарачэння энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту (ВУП), закладзеных у Канцэпцыі энергетычнай бяспекі краіны, эканоміць энергарэсурсы павінна "не толькі энергетыка, а ўсе, ад спажыўца-чалавека да прамысловага прадпрыемства".

Пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра энергетыкі Леанід Шэнец пасля выступу на XII Беларускім энергетычным і экалагічным форуме 17 кастрычніка.

Адзначыўшы, што ў параўнанні з развітымі краінамі Беларусь мае высокую энергаёмістасць ВУП, Л.Шэнец назваў дзве ўмовы, неабходныя для выканання вызначаных паказчыкаў: "эканоміць у выкарыстанні арганічнага паліва і павялічыць долю ўласных рэсурсаў".

Паводле дадзеных намесніка міністра, сёння доля ўласных рэсурсаў у энергетычным балансе Беларусі складае 16,8%.

"Залежнасць Беларусі ад газу, мазуту і іншых энерганосьбітаў робіць нашу эканоміку ўспрымальнай да рэзкіх ваганняў цэнаў на іх, з прычыны таго, што энергетыка з'яўляецца адной з сістэмаўтваральных комплексаў нашай краіны", – рэзюмаваў намеснік міністра.

Апошнія навіны