BE RU EN

Лукашэнка пагутарыў з Пуціным па тэлефоне

  • 12.12.2007, 8:34

"Шэраг актуальных пытанняў двухбаковых стасункаў" абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні візіту расейскага прэзідэнта ў Менск, паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Тэлефонная гутарка кіраўнікоў дзвюх краін адбылася 11 снежня.

Візіт У.Пуціна адбудзецца 13–14 снежня. У яго рамках запланаванае пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета так званай «саюзнай дзяржавы».

Апошнія навіны