BE RU EN

Сам-насам у Сілічах

  • 14.12.2007, 8:26

Аляксандр Лукашэнка ўчора ўвечары сустрэўся з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, які прыбыў у Беларусь з афіцыйным двухдзённым візітам.

Кіраўнікі дзяржаў мелі стасункі ў фармаце "адзін на адзін", а сама сустрэча насіла нефармальны характар і праходзіла на тэрыторыі горналыжнага комплексу "Сілічах".

Сёння Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць перамовы ў афіцыйных абставінах, сумесна ўскладуць вянок да манумента Перамогі ў Менску і возьмуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы». У парадку дня ВДС – выкананне бюджэту 2007 года і бюджэт на 2008 год, рэалізацыя мерапрыемстваў Плану сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, гандлёва-эканамічныя стасункі дзвюх краін і іншыя пытанні. Верагодны таксама разгляд Канстытуцыйнага акту.

Апошнія навіны