BE RU EN

Беларусь не гатовая да падаражання газу

  • 14.12.2007, 8:34

"Палата прадстаўнікоў" прыняла ў першым чытанні праект закона аб дзяржаўным бюджэце на 2008 год. Мінфін сфармаваў праект бюджэту на 2008 год, зыходзячы з кошту газу 125 даляраў за 1 тыс. куб.м.

Як паведамляе "Інтэрфакс", за прыняцце законапраекта прагаласавалі 102, супраць 2.

Нагадаем, першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка называў найбольш прымальную цану газу для Беларусі на ўзроўні 119,5 даляраў за 1 тыс. куб. м

Тым часам Газпром, зыходзячы з формулы цаны паставак газу ў Беларусь, прагназуе яе падвышэнне да 165-168 даляраў за 1 тыс. куб.м.

Варта адзначыць, што беларуская "палатка" разглядала праект дзяржбюджэту з дэфіцытам 2,19 трлн. рублёў або 1,9% ВУП.

Якім будзе дэфіцыт у выпадку павелічэння кошту расейскага газу ў наступным годзе да ўзроўню 165-168 даляраў за 1 тыс. куб.м, здагадацца не складана.

Апошнія навіны