Затрыманыя на антыпуцінскай акцыі беларусы вызваленыя
- 14.12.2007, 9:04
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду», затрыманыя ўчора падчас акцый «Пуцін, Go Home!», былі вызваленыя. У РУУС Маскоўскага раёна актывісты правялі больш за 3 гадзіны. На ўсіх, у тым ліку, і на непаўналетніх, былі складзеныя пратаколы. Кожнага сфатаграфавалі і ўзялі адпячаткі пальцаў.
У РУУС маладых людзей трымалі ў актавай зале, дзе ўсе тры гадзіны не дазвалялі сядзець. У дачыненні затрыманых склалі пратаколы па артыкуле «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». У 21.30 маладых людзей паступова пачалі выпускаць на свабоду.
Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывістаў, што пазней усе яны атрымаюць позвы ў суд.