BE RU EN

Бялькевіч пакідае кіеўскае «Дынама»

  • 14.12.2007, 10:19

Кіеўскае «Дынама» абвясціла пра тое, што адразу пяць чалавек пакідаюць каманду. Кантракты з Валянцінам Бялькевічам і Сяргеем Фёдаравым падоўжаныя не будуць і ветэраны могуць шукаць сабе новыя клубы.

Акрамя таго, клуб вырашыў не падаўжаць арэнду Таміслава Бушыча (Хайдук, Харватыя), Паўла Сцепанца (ЦСКА, Расея) і Камалідзіна Мурзоева (Машал, Узбекістан). Яны вяртаюцца ў свае клубы.

Ходзяць чуткі, што Фёдараў і Бялькевіч не хочуць пакідаць сталіцу Украіны і калі не абвесцяць пра завяршэнне кар'еры, то могуць прыняць прапанову кіеўскага Арсенала.

Паводле інфармацыі Football.ua, у самы блізкі час яшчэ некалькіх ветэранаў Дынама пакінуць клуб.

Акрамя таго, паведамляецца, што неўзабаве галоўны трэнер бела-сініх Юры Сёмін вызначыцца з спісам тых, хто будзе выстаўлены на трансфер.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Дынама Ігар Суркіс заявіў, што каманда актыўна выявіць сябе на трансферным рынку перад стартам другога круга чэмпіянату Украіны.

Расейскі спецыяліст Юры Сёмін па заканчэнні матчу 1/4 фіналу Кубка Украіны ў Кіеве паміж Дынамам і сімферопальскай Таўрыяй быў прадстаўлены журналістам у якасці новага трэнера кіяўлян.

Па матэрыялах Football.ua

Апошнія навіны