У Менску міліцыянты дзяжураць нават на дахах
- 14.12.2007, 10:34
Пасты міліцыянтаў выстаўленыя каля ўваходаў на дахі жылых дамоў на плошчы Перамогі ў Мінску. Праўдападобна, гэта звязана з прыездам у беларускую сталіцу расійскага прэзідэнта.
У мэтах забяспячэння бяспекі сёння ў горадзе будуць перакрывацца для руху аўтамабільнага транспарту цэнтральныя вуліцы.
Як стала вядома Еўрарадыё, міліцэйскія пасты плануецца зняць каля 16 гадзінаў.