ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні беларускіх службоўцаў
- 14.12.2007, 10:42
Вашынгтон пашырыў візавыя абмежаванні ў дачыненні беларускіх службоўцаў у сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў сферы дэмакратызацыі, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў чацвер, 13 снежня, амбасадарка ЗША ў Менску Карэн Сцюарт.
"Сёлета ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні беларускіх службоўцаў, якіх мы лічым адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі", – цытуе ўкраінская інтэрнэт-газета "Корреспондент" словы дыпламату.
ЗША увялі абмежаванні на ўезд беларускіх службоўцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Па словах Карэн Сцюарт, сёлета ў спіс былі ўключаныя "больш шырокія катэгорыі грамадзян".
Паводле яе слоў, з гэтай нагоды 30 беларускім службоўцам было адмоўленае ва ўездзе ў ЗША. У выпадку адсутнасці прагрэсу ў дэмакратызацыі краіны, Амерыка гатовая ўводзіць новыя санкцыі.