BE RU EN

Гендырэктар КамАЗа: Няма сэнсу ўкладваць грошы ў МАЗ

  • 14.12.2007, 17:37

Генеральны дырэктар расейскага ААТ «КамАЗ» Сяргей Кагоцін аспрэчыў інфармацыю пра тое, нібыта «КамАЗ» збіраецца набыць беларускі РУП «МАЗ» або аб'яднацца з ім на тым ці іншым узроўні.

«Мы не маем намеру купляць беларускі завод. У нас і без гэтага ёсць куды ўкладваць грошы. Тым больш, што эфектыўнасць інвестыцый у такія кампаніі, як «МАЗ», выклікае вялікія сумненні. Уся справа ў тым, што цэнтр прыняцця рашэнняў у Беларусі – кіраўнік дзяржавы, а ў нас – акцыянеры, таму і няма сэнсу ўкладваць туды грошы», – цытуе С.Кагоціна прэс-служба ААТ «КамАЗ»

«Цягам апошніх чатырох гадоў мы не раз абмяркоўвалі пытанне аб заключэнні стратэгічнага альянсу з беларускім «МАЗам». Пры аб'яднанні намаганняў можна было б істотна скараціць інвестыцыі ў распрацоўку новай прадукцыі. Ёсць і іншыя плюсы для абаіх бакоў. Але нават у гэтым пытанні далей гутарак тэма не ідзе», – падкрэсліў гендырэктар КамАЗа.

Апошнія навіны