BE RU EN

Лукашэнка лезе ў кабалу

  • 14.12.2007, 18:10

Расея выдзеліць Беларусі дзяржкрэдыт у памеры $1,5 млрд, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у Менску па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета "саюзнай дзяржавы". "Для забеспячэння паступовага пераходу двухбаковага супрацоўніцтва на ўніверсальныя рынкавыя прынцыпы, з улікам абавязковага для абаіх бакоў выканання падпісаных раней пагадненняў і кантрактаў Расея прыняла рашэнне аб падаванні Беларусі дзяржкрэдыту ў памеры 1,5 млрд даляраў", – сказаў прэзідэнт Расеі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея будзе выконваць ранейшыя кантракты, заключаныя з Беларуссю ў газавай сферы.

"Нягледзячы на тое, што сама Расея будзе плаціць за газ падвышаныя цэны, мы для Беларусі будзем выконваць ранейшыя кантракты", – заявіў У.Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Менску.

"Падвышэнне цэн на газ будзе, але так, як прадугледжана ранейшымі кантрактамі", – падкрэсліў прэзідэнт РФ.

У.Пуцін пры гэтым заявіў, што Расея разумее цяжкасці, якія з’яўляюцца ў беларускай эканомікі ў выніку падвышэння цэн, "і будзе рабіць усё для мінімізацыі наступстваў для беларускай эканомікі".

Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што Беларусь забяспечыць стабільны транзіт вуглевадародаў з Расеі ў Еўропу. У адказ ён чакае ад Еўропы адэкватных крокаў у адказ на стабільныя пастаўкі энерганосьбітаў з Расеі праз Беларусь на еўрапейскі рынак.

"Еўрапейскі Звяз, багатая Еўропа будзе пачувацца спакойна", – адзначыў А.Лукашэнка, растлумачыўшы, што Беларусь падасць стабільны транзіт расейскіх энерганосьбітаў на еўрапейскі рынак.

"Беларусь і Расея ўносяць вялізны ўклад у эканамічную і сацыяльна-палітычную стабільнасць Еўрапейскага кантынента. Мы чакаем у сувязі з гэтым адэкватных крокаў ад Еўропы", – заявіў беларускі прэзідэнт пасля пасяджэнне вышэйшага дзяржсавета “саюза” Расеі і Беларусі.

Каментар www.charter97.org: Паводле ацэнках экспертаў, прапарцыйна ВУП дзвюх краін, крэдыт для Беларусі ў 1,5 мільярды даляраў гэта тое самае, што 100 мільярдаў даляраў крэдыту для Расеі.

"Да працэсу крэдытавання, я думаю, падключацца прыватныя альбо напаўдзяржаўныя расейскія банкі. У выніку Менск апынецца ў падвойнай залежнасці – газавай і фінансавай. У Лукашэнкі на шыі таксама будзе крэдытная і пазыковая завеса. І вось гэты план, я думаю, ужо сёння пачне рэалізоўваць спадар Пуцін", – лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

Дарэчы, мяркуючы па сюжэтах на ТБ, пасля так званых "паспяховых" перамоваў з Пуціным Лукашэнка выглядаў пастарэлым гадоў на 30….

Фота yahoo.com

Апошнія навіны