BE RU EN

Фабіа Капэла: «Гульня з Беларуссю будзе нялёгкай»

  • 13.10.2008, 9:32

Галоўны трэнер зборнай Англіі Фабіа Капэла ў перадпачатку адборачнага матчу ЧС-2010 са зборнай Беларусі пахваліў будучага суперніка, а таксама распавёў аб магчымым удзеле ў гэтай сустрэчы капітана каманды Джона Тэры.

«Гульня з беларусамі будзе нялёгкай. Наш будучы апанент – выдатная зборная. Я тройчы бачыў іх матчы, яны дзейнічаюць вельмі добра. Гэтая зборная – арганізаваная каманда з добрымі форвардамі.

Спадзяюся, з Тэры ўсё будзе ў парадку. Пасля бліжэйшых трэніровак я прыму рашэнне, ці зможа ён выйсці на поле», – цытуе Капэла Sky Sports.

Апошнія навіны