У Віцебскай вобласці знайшлі скрыпку Страдзівары?
- 13.10.2008, 10:57
На ўнутраным баку крышкі інструмента супрацоўнікі Германовіцкага музея культуры і побыту заўважылі надпіс «Antonius Stradivarius» і лічбы «172…».
Скрыпка вельмі старая, з падранымі струнамі, таму апошнюю лічбу даты разглядзець не атрымліваецца.
Ніхто не ведае, ці сапраўдная гэта скрыпка майстра. Яе экспертыза ніколі не праводзілася. Але ў свой час мясцовымі землямі валодалі вядомыя магнацкія роды Вялікага княства Літоўскага - Сапегі, Жабы. Графскі маёнтак аднаго з іх роду (роды Плятэраў) захавалася да нашых дзён. З прадметаў побыту маёнтка сфарміравалі музей. Так скрыпка і патрапіла сюды. Ніякіх іншых звестак аб ёй няма, паведамляе «КП в Беларуси».