BE RU EN

Ангельскія СМІ аб Беларусі: «Улады выкарыстоўваюць сілу, каб рассеяць або запалохаць апазіцыянераў»

  • 14.10.2008, 10:42

Напярэдадні футбольнага матча Беларусь – Англія брытанскія сайты папярэджваюць заўзятараў аб магчымым разгоне апазіцыйных акцый сілавымі структурамі.

Распавядаюць ангельцы аб Менску даволі праўдзіва. Праўда, здараюцца і асечкі. Газета «Комсомольская правда в Беларуси» прыводзіць выняткі з артыкулаў.

«Вывозіць або ўвозіць валюту (беларускія рублі. - КП.ВУ) незаконна! Так што вы не можаце атрымаць яе загадзя і вам не дазволяць вывезці яе за мяжу. Наяўныя можна спакойна забраць з банкамата, даляры ЗША і еўра можна памяняць у абменніку…»

«Таксі тут пад кантролем, але як толькі таксіст пачуе, што вы не кажаце па-расейску, ён паспрабуе ехаць, не ўключыўшы лічыльнік. І прыйдзецца плаціць кошт, на які вы не разлічвалі! Адзіны спосаб не пераплаціць за таксі - калі яго замовіць для вас гатэль».

«Пагроза тэрарызму ў Беларусі невялікая. Але вы павінныя ведаць аб глабальнай рызыцы тэрарыстычных нападаў, уключаючы месцы, якія наведваюць замежнікі!»

«У краіне нізкі ўзровень злачыннасці. Але магчымыя рабаванне, кішэнныя крадзяжы, крадзеж з аўтамабіляў і гасцінічных нумароў».

«У Беларусі моцная прэзідэнцкая ўлада з лаяльнымі сілавымі структурамі. Гістарычна ўлады не выяўляюць асаблівай памяркоўнасці да апазіцыі, выкарыстоўваюць сілу, каб рассеяць або запалохаць апазіцыянераў... Вы павінныя пазбягаць дэманстрацый і шэсцяў».

«Бомба падарвалася на канцэрце, прысвечаным Дню незалежнасці 3 - 4 ліпеня… Выбухі бомбаў - надзвычайная з'ява ў Беларусі, але будзьце ўважлівыя, калі збіраецца шмат людзей…»

«Лепш не фатаграфаваць ваенныя і ўрадавыя будынкі, людзей, апранутых у форму. Ведайце, што вас могуць аштрафаваць за пазяханне па баках».

Апошнія навіны